Пры сабе паляк меў: прадукты харчавання, ідэнтыфікацыйную карту РП, банкаўскую карту і грашовыя сродкі ў суме 63 злотых РП. Як растлумачыў 35-гадовы мужчына, ён перасёк беларуска-польскую мяжу наўмысна, у пошуках лепшых умоў жыцця і працаўладкавання ў будаўнічай галіны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба Брэсцкай Чырванасцяжнай памежнай групы імя Дзяржынскага.

Высветлілася, што мужчына ўжо вядомы брэсцкім памежнікам: у маі гэтага года ён таксама незаконным шляхам перасякаў мяжу паміж Польшчай і Беларуссю. У мінулы раз на яго было накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй з Беларусі тэрмінам на год. Аднак, яго не збянтэжыла тое, што тэрмін дэпартацыі яшчэ не мінуў і мужчына рашыўся на паўторны «рывок» праз мяжу.

У выніку замежны грамадзянін аформлены парушальнікам мяжы. У цяперашні час вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за паўторнае на працягу года парушэнне дзяржмяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?