11 жніўня прыкладна ў 16.00 13-гадовы Вадзім Клыч выйшаў на прагулку ў сваім двары каля дома №2 па завулку Солтыса ў Мінску і больш не вярнуўся. Яго сям'я і міліцыя працягваюць вышук, падключыліся валанцёры пошукавага атрада «Анёл».

Адзначаецца, што хлопчык раней з дома не сыходзіў. Вось ужо некалькі дзён родныя ламаюць галаву, куды ён мог знікнуць — ні дома, ні ў сваякоў дзіця не з'яўляўся. Пакуль ніякіх зачэпак няма.

Прыкметы: рост каля 150 см., нармальнага целаскладу; вочы блакітныя, валасы русыя сярэдняй даўжыні.

Асаблівыя прыкметы: на вялікім пальцы правай рукі шнар.

Быў апрануты: цёмна-сінія штаны, цёмна-сіняя майка, байка колеру хакі з капюшонам (расфарбоўкі тыпу камуфляж), красоўкі цёмна-сінія з чырвонай палоскай з выявай лацінскай літары N.

Пры сабе меў скейтборд, заплечнік чорны з шэрымі элементамі (фірмы Polar), сіне-блакітныя джынсавыя шорты ніжэй за калена.

Вы можаце самі дапамагчы ў пошуку чалавека, калі надрукуеце гэтую арыентоўку і размесціце яе ў бліжэйшых грамадскіх месцах. Чым больш людзей ўбачаць гэта аб'яву, тым хутчэй змогуць знайсці чалавека.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб зніклым або яго месцазнаходжанні, просім паведаміць па тэлефонах: 8 (033) 666-68-56, 8 (033) 666-60-33 (пошукава-выратавальны атрад «Анёл») або па тэлефоне 102 (міліцыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?