Навіна пра тое, як выглядае ў сацыяльных сетках старонка намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Бузоўскага была апублікаваная на сайце «Нашай Нівы» 12 жніўня ў 17:21, пасля заканчэння працоўнага дня. Наведвальнікі сайта пасмяяліся з гісторыі.

Ад раніцы, з пачаткам працоўнага дня, на навіну накінуліся тролі-падпявалы. Яны атрымалі простае заданне: давесці, што Бузоўскі сядзіць у сацыяльных сетках пад псеўданімам.

«А кто знает как кто в соц сетях подписан. Тут судить не о чем», — піша адзін карыстальнік. «Сейчас каждый 2 пользователь социальных сетей подписан не под своими именем или фамилией. И к нему никаких претензий нет!», — удакладняе другі. «Для использования соцсетей не обязательно заводить страничку со своим именем (официальную)!!!» — пераконвае трэці. «Я сам недавно столкнулся с похожей ситуацией! знал фамилию и имя человек, но никак не мог его найти. как и оказалось, в соц.сетях он зарегистрирован под другим ником», — падсумоўвае іншы.

Тролі-падпявалы актыўна каментуюць сайт «Нашай Нівы» пад абсалютнай большасцю навінаў пра БРСМ і Ігара Бузоўскага. Стыль іх працы прымітыўны, лёгка вылічваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0