02.03.2008 / 16:35

У Салігорску разагнаны сацыяльны мітынг 17

На Цэнтральнай плошчы гораду сабралася 300 чалавек, затрымалі дзевяцёх.

Сёньня ў Салігорску быў разагнаны сацыяльны мітынг, што быў зладжаны мясцовымі грамадзкімі актывістамі.

Як паведаміў "Нашай Ніве" грамадзкі актывіст Павал Батуеў, мітынг ставіў за мэту выказваньне падтрымкі індывідуальным прадпрымальнікам, пратэсту супраць адмены льготаў.

На Цэнтральнай плошчы гораду сабралася каля 300 чалавек. Ужо праз 5 хвілін — мітынг пачаўся а 14-й — пасьля пачатку акцыі плошча была ачэплена мясцовай міліцыяй, якой на дапамогу прыехаў менскі спэцназ.

Былі затрыманыя дзевяць чалавек: Уладзімер і Іван Шылы, Андрусь Тычына, Крысьціна Самойлава, Аляксей Валабуеў, Зьміцер Банько, Анатоль Мірашнічэнка, Рыгор Астапеня. Пэнсіянеру Генадзю Кудзельку пры затрыманьні стала кепска (сэрца), і яго забрала «хуткая».

Зараз затрыманых трымаюць у пастарунку, дзе складаюць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Непаўналетніх маюць адпускаць, што рабіць з паўналетнімі, думаюць.

Ул. інф.

0
Romer / Адказаць
02.03.2008 / 20:18
Жэсьць...
0
illa / Адказаць
02.03.2008 / 21:21
Малайцы людзі, што выйшлі. Трэба адстойваць свае інтарэсы. А ўлады, безумоўна, такімі жорсткімі мерамі толькі павялічаць сацыяльны пратэст.
0
Шыла / Адказаць
03.03.2008 / 00:17
http://saligorsk.org/index.php?nma=news&fla=stat&nums=85 ФОТАРЭПАРТАЖ З АКЦЫІ
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру