02.03.2008 / 17:36

Ужо 100 кандыдатаў у сьпісе АДС 5

Палітрада Аб'яднаных дэмакратычных сіл на сваім пасяджэнні 2 сакавіка ўключыла ў адзіны спіс кандыдатаў на ўдзел у выбарах у палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі яшчэ 50 чалавек.

Палітрада Аб'яднаных дэмакратычных сіл на сваім пасяджэнні 2 сакавіка ўключыў ў адзіны спіс кандыдатаў на ўдзел у выбарах у палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі 50 чалавек. Такая ж колькасць прэтэндэнтаў была ўключана ў адзіны спіс на пасяджэнні Палітсавета АДС 10 лютага.

На сённяшнім пасяджэнні былі зацверджаны 14 кандыдатаў у Мінскай вобласці, 13 — у Брэсцкай, 12 — Гродзенскай, 9 — Магілёўскай і па адным у Віцебскай вобласці і ў Мінску.

У зацверджаным 2 сакавіка спісе, у прыватнасці, прадстаўлены 12 членаў АГП, 8 — БНФ, 10 — БСДП (Грамада), 7 — ПКБ, 2 — аргкамітэта па стварэнні Партыі працы, 2 — ліквідаванай жаночай партыі "Надзея", адзін — незарэгістраванага "Маладога фронту", 3 — кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымаьніцтва".

Сярод кандыдатаў на ўдзел у выбарах выконваючы абавязкі старшыні БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Юрый Губарэвіч, прадстаўнікі АГП Яраслаў Раманчук, Юрый Істомін, Людміла Гразнова, кіраўнік мінскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валерый Фралоў.

Як зазначыў А.Ляўковіч, Палітсавет АДС прыняў "прынцыпова важнае рашэнне". Паводле яго слоў, спісаў кандыдатаў "можа быць шмат, але адзіны спіс — адзін". "Ён узгоднены, выпакутаваны. Рашэнне па кандыдатах з гэтага спісу прымалася кансэнсусам, праз уступкі прадстаўнікоў розных партый і рухаў", — зазначыў палітык.

2 сакавіка Палітсавет АДС мае намер таксама абмеркаваць кандыдатаў у адзіны спіс па акругах, у якіх не ўдалося прыняць рашэнне рэгіянальным кааліцыям.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

0
Димьян / Адказаць
03.03.2008 / 12:45
А што, кишэнную палатку ужо прызнаеце за лигитымны парлямант! Ганьба !!!
0
Scooter / Адказаць
03.03.2008 / 14:10
"Ён узгоднены, выпакутаваны..." -- Але што ж зробіш, наркаманам таксама "пакутліва" ўсьведамляць, што іхная залежнасьць - дрэнная. Але пры гэтым яны нічога ня могуць зрабіць каб саскочыць з іголкі.
0
Левы нацыяналіст / Адказаць
03.03.2008 / 15:54
Ёсьць такая апазыцыя - кішэнная!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру