Крымінальная справе аб непрафесіяналізме хірурга Дубровенскай ЦРБ спынена, паведаміла начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Аксана Балеевай.

На сённяшнім папярэднім паседжанні Віцебскага абласнога суда абвінавачаны пагадзіўся на спыненне крымінальнай справы ў сувязі з амністыяй.

«Справа спынена, абвінавачаны вызвалены ад крымінальнай адказнасці. Аднак у яго дзеяннях прызнана наяўнасьць складу злачынства па ч.1 ст.162 КК (неналежныя выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула прычыненне пацыенту па неасцярожнасці цяжкага цялеснага пашкоджання).

У сувязі з чым пацярпелы бок мае права патрабаваць матэрыяльнай кампенсацыі за непрафесіяналізм, а таксама кампенсацыі маральнай шкоды», — патлумачыла пракурор.

Калі рашэнне суда не будзе абскарджана, то праз 10 дзён яно ўступіць у законную сілу.

Як паведамлялася, у жніўні 2014 года ў выніку лячэння пералому рукі ва ўстановах аховы здароўя Дубровенскага раёна і Віцебскай вобласці руку падлетку ампутавалі.

Устаноўлена, што 25 ліпеня 2014 года ў траўматалагічны пункт Аршанскай цэнтральнай паліклінікі з прыкметамі пералому левай рукі быў дастаўлены 11-гадовы жыхар Дубровенскага раёна, дзе пасля правядзення неабходных даследаванняў яму быў накладзены гіпс. Пасля аказання першай медыцынскай дапамогі з дыягназам «закрыты пералом левай прамянёвай і локцевай кісці ў тыповым месцы са зрушэннем адломкаў» хлопчык быў адпушчаны дадому на амбулаторнае лячэнне. Пасля пагаршэння самаадчування 28 ліпеня хлопчык са сваякамі звярнуўся на прыём да хірурга — загадчыка хірургічным аддзяленнем Дубровенскай цэнтральнай раённай бальніцы за аказаннем медыцынскай дапамогі. Аднак хірург абследаванне выканаў не ў поўным аб'ёме, не падумаў аб магчымых ўскладненнях, не назначыў неабходныя аналізы, не вырабіў тэрмаметрыю цела, а пры ўзмацненні ацёку не зняў гіпсавую павязку і не прыняў мер да шпіталізацыі, што прывяло да амярцвення (гангрэны) левай рукі пацыента і неабходнасці яе ампутацыі.

Следства прыйшло да высновы, што медыцынскі работнік неналежным чынам выканаў свае прафесійныя абавязкі з прычыны нядбайнага і нядобрасумленнага стаўлення да іх, што прывяло да ампутацыі левай рукі падлетка.

Чытайце таксама:

Ліст хірурга з Дуброўна, што займаўся хлопцам, якому ампутавалі руку: Я не вінаваты, гэта ўнікальны выпадак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?