Сёння пачынаецца самы кароткі пост. Спасаўка доўжыцца ўсяго два тыдні: яна пачынаецца сёння, на Мядовы Спас, калі ў царкве асвячаюць мёд і скончыцца на Спленне, 28 жніўня.

Спасаўка, або Успенскі пост, не такая строгая, як Вялікі Пост, але стражэйшая, чым Пятроўка і Піліпаўка. У панядзелак, сераду і пятніцу царкоўны статут прадпісвае «ядзенне сухама», у аўторак і чацвер — вараную страву, але без закрасы. Забараняюцца масла, мяса й рыба. Рыба дазваляецца толькі на Спаса, 19 жніўня. Алей дазволены ў суботы, нядзелі і святы.

Спасаўка — адзіны пост, прысвечаны Багародзіцы. Паводле царкоўнай легенды, яна пасцілася перад смерцю.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?