Японскі прэм'ер-міністр Сіндза Абэ ў сваёй прамове з нагоды 70-годдзя капітуляцыі яго краіны ў Другой сусветнай вайне прызнаў, што Японія прынесла «бязмерную шкоду і пакуты» нявінным людзям.

У той жа час ён адзначыў, што пакаленні людзей, якія не прымалі ўдзелу ў канфлікце, не павінны быць абцяжараныя пастаяннымі выбачэннямі.

Паводле яго слоў, Японія павінна быць упэўненай, што такі канфлікт ніколі больш не паўторыцца.

Асобна Абэ заявіў аб шчырым раскаянні перад жанчынамі, годнасць якіх была зняважана ў час вайны.

Па некаторых ацэнак, у публічных дамах, створаных для японскіх салдат, аказалася супраць сваёй волі каля 200 тысяч жанчын, у асноўным з Карэі і Кітая, а таксама з Філіпін, Інданезіі і Тайваня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?