Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску расследуецца крымінальная справа аб пашкоджаньні маёмасці і хуліганскіх дзеяннях. Паводле падазрэння ў здзяйсненні гэтых злачынстваў затрыманыя чацвёра жыхароў горада Мінска, паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Падставай да завядзення крымінальнай справы паслужылі матэрыялы Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь.

sk.gov.by

sk.gov.by

Указаныя асобы падазраюцца ў тым што, адзначаецца ў паведамленні СК, у ліпені ажыццявілі псаванне рэкламнага шчыта з адлюстраваннем супрацоўнікаў праваахоўных органаў, які належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, прычыніўшы апошняму матэрыяльны ўрон у памеры не менш за 2 мільёны рублёў.

Акрамя таго, у выкананні на шэрагу збудаванняў у розных частках горада надпісаў і малюнкаў, якія прапагандуюць гвалт у грамадстве і грэбаванне да агульнапрынятых правілаў паводзінаў, у прыватнасці, у адлюстраванні сілуэту чалавека, які кідае бутэльку з запальнай сумессю.

Следства разбіраецца ва ўсіх акалічнасцях здарэння. Дапытваюцца падазраваныя. Высвятляюцца матывы і мэты здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, гаворыцца ў паведамленні СК.

Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя канфіскаваныя ў падазраваных: літаратура экстрэмісцкай накіраванасці, маскі, шаўроны з выявай «Калаўрат», бутэлькі з вадкасцю для запальвання, балаклава, прадмет, пнеўматычны пісталет і многае іншае. Зараз канфіскаваныя рэчавыя доказы аглядаюцца і вывучаюцца спецыялістамі.

Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку псіхолага-лінгвістычная экспертыза з мэтай дачы канчатковай прававой ацэнкі дзеянням падазраваных.

Падазраваны па крымінальнай справе за беларускія графіці: «Білі па рэбрах, твары, нагах. Хацелі, каб я здаў хлопцаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0