Сезон планавых адключэнняў гарачай вады ў Мінску плануецца завяршыць на працягу бліжэйшых двух тыдняў.
Аб гэтым паведаміў на пасяджэнні рабочай групы па пытанні ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторыі сталіцы генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Віталь Смірноў.
У Мінску засталося 1,5 тыс. дамоў, дзе праводзіцца (або ў хуткім часе чакаецца) планавае адключэнне гарачага водазабеспячэння. Жыльцы 4087 дамоў гэты перыяд ужо перажылі.