32-гадова Яраслаў Ульяненкаў – адзіны, каго адпусцілі на свабоду пасля затрымання па так званай «справе графіцістаў».

Сёння ён паведаміў «НН», што да ягонай дзяўчыны прыходзілі невядомыя. «Яшчэ пры затрыманні на мяне ціснулі, казалі, што мы ведаем аб тваёй цяжарнай дзяўчыне, ведаем, што яна ў Магілёве.

Учора а 14:30 дадому да дзяўчыны прыходзілі двое невядомых у цывільным, якія нахабна спрабавалі патрабіць унутр. Пасля пільнавалі пад пад’ездам, сядзелі ў скверы.

Сёння а 9:30 гэтыя самыя людзі прыходзілі зноў. Дзверы ніхто не адчыніў. Ясна, што гэта не зборшчыкі подпісаў.

На мой погляд, спрабуюць здзейсніць псіхалагічны ціск на маю дзяўчыну, каб яна пераканала мяне даць паказанні, здаць хлопцаў. Але ж па факце няма каго здаваць, няма за што».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?