14.08.2015 / 16:47

Уладзіміра Беражкова падазраюць у раскраданні $3 тысяч, ён на Валадарцы 12

Выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Уладзімір Беражкоў затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА № 1 па вул. Валадарскага.

Інфармацыю аб затрыманні пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Беражкоў затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы грашовых сродкаў.

«Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да выконваючага абавязкі генеральнага дырэктара — генеральнага менеджара хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Уладзіміра Беражкова. Службовая асоба падазраецца ў крадзяжы грашовых сродкаў клуба праз злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі ў памеры не менш за 45 мільёнаў рублёў», — распавялі ў Следчым камітэце.

Цяпер з падазраваным працуюць следчыя.

«Следства хадайнічае перад пракурорам аб ужыванні да службовай асобы меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Мабільны тэлефон кіраўніка прэс-службы клуба не адказвае і аўтаматычна адпраўляе CMC-паведамленне «Прабачце, я заняты. Патэлефануеце пазней».

* * *

Сёння аб верагодным затрыманні Беражкова паведаміў сайт Tribuna.com.

Уладзімір Беражкоў (на фота ў цэнтры). Фота: By.tribuna.com

У офісе клуба адмовіліся дапамагчы скантактавацца з Беражковым і прапанавалі выйсці на сувязь па мабільным тэлефоне.

Нагадаем, раней крымінальная справа была ўзбуджаная ў дачыненні да генеральнага дырэктара «Дынама» Максіма Суботкіна па падазрэнні ў прычыненні ўрону ў асабліва буйным памеры. Менавіта пасля гэтага Беражкоў быў прызначаны в.а. генеральнага дырэктара, а таксама працягваў выконваць функцыі генеральнага менеджара клуба.

Паводле SPORT.TUT.BY, by.tribuna.com

0
Иван / Адказаць
14.08.2015 / 16:58
Ну вот работал человек себе главным редактором независимой газеты "Прессбол" спокойно и зачем было ему суваться в эту государственную машину????
0
Geodezist / Адказаць
14.08.2015 / 17:08
Гэта сур`ёзна
0
Филифион / Адказаць
14.08.2015 / 17:43
Иван, čalaviek chacieu zmieny dziejnasci, i heta narmaliova. Inšaja sprava, što u našaj krainie usie zlačyncy, usie, i Vy, i ja, i usie usie naukol. Systema pad heta začosana... Vy žyviacie cicha mirna u svajoj chruščobie, alie Vy užo zlodziej, prosta čarha da vas nie dajšla...tak by movic - zlodziej u zapasie, rezervovy...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру