14.08.2015 / 21:03

У Магілёве над турмой грымеў салют у гонар Статкевіча 1

У дзень народзінаў Мікалая Статкевіча, у яго гонар над турмой прагрымеў салют.

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку жонка палітвязня Марына Адамовіч. 

«У Магілёве была залева і бура, але ж гэта не спыніла тых, хто ведаў, што рабіць. Дзякуй!!! Не сумняюся, што Мікола чуў і, магчыма, нешта бачыў. І ён, дакладна, чуў, як яго віншавалі там», — піша Марына Адамовіч. «Ужо чацвёрты год запар над магілёўскай турмой № 4, дзе ўжо другі тэрмін утрымліваецца кандыдат у прээзыдэнты на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч, у дзень яго народзінаў грыміць салют. Нават непагадзь, якая разгулялася ў гэты дзень над Магілёвам, не стрымала людзей, якія такім чынам штогод выказваюць сваю павагу да палітвязьня», —паведамляе сайт statkevich.org.

0
Алесь / Адказаць
15.08.2015 / 12:03
і смех і грэх назва артыкула канешне гучная. змест вызывае смех можна было б з той жа ўпэўненасць напісаць: слесар Вася, што жыве на ўскрайку Магілёва каля турмы, бухаў на вуліцы на СВОЙ дзень нараджэння і запускаў фейверкі, нягледзячы на непагадзь. потым з сябрамі працягнулі піць і святкаваць. Хто такі Статкевіч ён ані-ні)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру