15.08.2015 / 12:20

Навумчык: Беларусы, якія ваююць у АТА, — адзіныя, хто здольны рэальна абараніць Беларусь Абмяркоўвайце! 52

Публікацыя ў СМІ фота беларусаў, якія ваююць на баку Украіны ў складзе тактычнай групы «Беларусь», выклікала крытыку БТ.

Журналіст Сяргей Навумчык прыводзіць у сябе ў Фэйсбуку цытату: »Прыхільнік «русского мира» піша: «В Белоруссии наши люди есть везде: в армии, внутренних войсках, КГБ».

Гэтыя людзі па камандзе з Крамля гатовыя забяспечыць інкарпарацыю Беларусі ў РФ, мяркуе Навумчык. 

«Беларусы, якія ваююць у АТА — адзіныя, хто мае вопыт баявых дзеяньняў у сучасных умовах і хто здольны рэальна абараніць Беларусь» у выпадку спробы Расіі захапіць Беларусь, мяркуе Навумчык.

Ён прыводзіць прыклад Украіны, дзе сілавыя структуры былі няздольныя супрацьстаяць агрэсіі, і першыя месяцы рэальны супраціў спробам захопу тэрыторый на поўдні і ўсходзе краіны аказвалі толькі добраахвотніцкія патрыятычныя структуры.

Выказванне Навумчыка па-новаму ўспрымаецца пасля ўчарашніх і пазаўчарашніх навін пра затрыманне хлопцаў, якія падазраюцца ў маляванні патрыятычных графіці ў Мінску, і пра «перакрыццё канала вярбоўкі» беларусаў для ўдзелу ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Калі браць юрыдычны бок, беларускае заканадаўства прадугледжвае крымінальную адказнасць за наёмніцтва ў замежных краінах.

Калі браць аспект палітычны, людзі з патрыятычнага крыла лукашэнкаўцаў часта намякаюць, што галоўнае для Беларусі сёння — ніякім чынам не справакаваць Расію на ўмяшанне, не дапускаць, каб Масква палічыла, што ў Беларусі фарміруюцца сілы, варожыя яе інтарэсам. «Калі мы недзе падставімся, з намі разбяруцца яшчэ хутчэй, як з Украінай», — у фармулёўцы самога Лукашэнкі. «Пазбегнуць нападу, стаўшы сябром патэнцыйнага агрэсара» — так можна выказаць гэтую канцэпцыю. 

А што вы пра гэта думаеце? Абмяркоўвайце ў каментах!

Мікола Бугай

0
микола))) / Адказаць
15.08.2015 / 12:27
У Гитлера были союзники. они и поделили ответственность с рейхом после войны как страны агрессоры и пособники.
0
Пехата / Адказаць
15.08.2015 / 12:31
А дзе будзе (будуць) генштаб(ы)? Колькі іх будзе? Які з іх будзе галаўнейшым? Каго салдату слухаць? Ці ўсе ж чытаць? Усе, іду на турнік.
0
стас / Адказаць
15.08.2015 / 12:34
мы и так де факто автономия в составе РФ. всё подано как союз братских республик. господин Наумчик как бы мы ни говорили что кгб ничего не может но там даром хлеб не кушают. этих хлопцев отстреляют прямо после пересечения границы или по доносу. они нам не нужны. зачем они здесь крови им мало там тут пролить хотят?. лучше путин и Лукашенко. чем породия порошенко. или яценюка.
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру