У Магілёве затрыманы за дробнае хуліганства 64-гадовы пенсіянер збіў дзвюх жанчын-фельчараў хуткай дапамогі.

Як паведамілі ў аддзеле прафілактыкі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама, інцыдэнт у апорным пункце міліцыі па Пушкінскім праспекце здарыўся 13 жніўня. «Нецвярозы мужчына быў затрыманы за правапарушэнне. Паскардзіўся, што яму не вельмі добра, і папрасіў выклікаць хуткую дапамогу. Выклікалі. Прыйшлі два фельчары-жанчыны. Яму штосьці ў іх размове не спадабалася, і ён накінуўся на іх», — сказалі ў абласной міліцыі.

«Мы з напарнікам неадкладна спынілі дзеянні п'янага хулігана, прымяніўшы да яго фізічную сілу і наручнікі. На жаль, пенсіянер паспеў прычыніць медработнікам цялесныя пашкоджанні, але іншыя магчымыя наступствы яго супрацьпраўных дзеянняў нам удалося прадухіліць», — паведаміў старшы лейтэнант міліцыі Раман Цюльманкоў.

На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група Кастрычніцкага РАУС. У дачыненні да магіляўчаніна распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?