15.08.2015 / 14:03

Надзея Ермакова назвала галоўную функцыю жанчыны 21

Пра гэта заявіла старшыня Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова на 6-й пазачарговай рэспубліканскай канферэнцыі гэтай арганізацыі.

«Статус жанчыны ў нашай дзяржаве вельмі высокі. Сёння ў нас міністры — жанчыны, намеснікі міністраў — жанчыны. У нас ёсць давер да жанчын», — сказала былая старшыня Нацбанка Надзея Ермакова. Яна адзначыла, што паважаючая сябе жанчына добра працуе. «Таму іх і заўважаюць, вылучаюць на пасады. Але, напэўна, не гэта самае галоўнае. Галоўнае — быць чалавекам, мамай. Выгадаваць дзетак і выхаваць іх — гэта галоўная функцыя жанчыны», - лічыць кіраўнік арганізацыі.

Адкрываючы канферэнцыю, Надзея Ермакова падкрэсліла, што гэта мерапрыемства праводзіцца перш за ўсё для таго, каб пацвердзіць прыхільнасць Беларускага саюза жанчын цяперашняму курсу развіцця беларускай дзяржавы. На маючых адбыцца выбарах саюз падтрымае кандыдатуру дзейнага кіраўніка дзяржавы.

0
алекс / Адказаць
15.08.2015 / 14:12
Што маккей што ермакова. Ну не хотят они улыбаться! Улыбка - вот символ протеста. Символ перемен! Улыбайтесь спадарства! Улыбайтесь!)))
0
мигелито / Адказаць
15.08.2015 / 14:14
Ну и чтобы котедж за 6 тысяч долларов сдать в месяц, тоже надо быть благодарной этой стране и функциям тобой выплняемым. А вообще от этих лицемеров из власти воротит.
0
Just / Адказаць
15.08.2015 / 14:23
Сп-ня, Ермакова, я не ўваходжу ў Беларускі саюз жанчын. І абсалютна ў апазыцыі да сеньняшняй улады. Я - жанчына. З дыплемамі:-) Сябрамі. Стратамі і набыткамі. Можа, мне дастаткова гэтага, каб ведаць, з кім і якой мне быць?:-) Вы хоць прачытайце некалькі разоў тое, што сказалі. Абавязкова некалькі разоў. Асабліва пра давер жанчыне. А што, есьць сумненьні? Калі паўзы не наступіць, тады вы сапраўды так думаеце. Нікому больш гэтага не кажыце. І ніякіх міністэрстваў у справах жанчын:-)
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру