Пра гэта кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі напісаў у сваім фэйсбуку.

фота з фэйcбука Міхаіла Саакашвілі

фота з фэйcбука Міхаіла Саакашвілі

«У апошнія дні да нас у Адэсу прыязджае шмат высокапастаўленых замежных дэлегацый. У ліку іншых, я прымаў польскую ўрадавую дэлегацыю, старшыню парламента Літвы Гражынеце Ларэту і міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса, упершыню ў Адэсу з афіцыйным візітам прыбыў міністр замежных спраў беларус Уладзімір Макей. Разам з міністрамі замежных спраў беларусаў і Літвы мы адкрылі новы цэнтр шампанскіх вінаў у Шабо. На гэтым вельмі сучасным прадпрыемстве працуе больш за 1000 жыхароў украінскай Бесарабіі. У гэтым годзе колькасць наведвальнікаў амаль патроілася. У час наведвання мы сустрэлі шмат беларусаў і нават двух літоўцаў, так што прысутнасць кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў гэтых дзвюх краін будзе спрыяць далейшай папулярызацыі Адэсчыны ў маштабах усяго рэгіёна», — напісаў экс-прэзідэнт Грузіі.

фота з фэйсбука Міхаіла Саакашвілі

фота з фэйсбука Міхаіла Саакашвілі

Нагадаем, што міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей знаходзіцца з афіцыйным візітам ва Украіне з 12 па 16 жніўня. Ён сустракаўся ў Кіеве з міністрам замежных спраў Украіны Паўлам Клімкіным, прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, у Адэсе з Міхаілам Саакашвілі, міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінквявічусам (у сустрэчы бразў удзел і Паўло Клімкін).

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0