Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» Расціслаў Юрэня прапануе замяніць школьную даведку смарт-картай. Пра гэта ён паведаміў журналістам пасля прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам сталіцы.

«У Мінску пакуль няма адзінага праязнога дакумента для асоб, якія маюць права на бясплатны праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Мы гатовыя вырабіць смарт-карты для льготнікаў, з дапамогай якіх яны змогуць праходзіць у метро. Ім толькі застанецца ўнесці невялікую плату за нанясенне на картку інфармацыі (у тым ліку фатаграфіі)», — сказаў Расціслаў Юрэня.

Пакуль жа школьнікам, якія маюць права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце, выдаюць даведку, якую, па словах Расціслава Юрэні, лёгка падрабіць. Акрамя таго, даведкамі, тэрмін дзейнасці якіх ужо скончыўся, любяць карыстацца некаторыя студэнты 1-2-х курсаў. «Штодня ў метро адбіраецца вялікая колькасць рознага роду даведак: пратэрмінаваных, без тэрміну дзеяння, без пячатак і подпісаў», —распавёў дырэктар метрапалітэна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?