15.08.2015 / 16:50

У канцы лета выйдзе новы раман Стыга Ларсана пра яго знакамітую дзяўчыну Лісбет 2

Не, Стыг Ларсан не ўваскрос, каб завяршыць свой цыкл Millenium, піша аглядальнік Meduza.io Галіна Юзэфовіч. — Проста яго ўдава выявіла ў стале памерлага мужа недапісаны раман, гонар завяршыць які выпала шведскаму журналісту і празаіку Давіду Лагеркранцу (самая вядомая кніга да гэтага часу - біяграфія футбаліста Златана Ібрагімавіча).

Афіцыйны сусветны рэліз чарговы «Дзяўчыны» («Дзяўчына, якая захрасла ў павуцінні») прызначаны на 27 жніўня (у Расіі, і Беларусі, кніга з'явіцца парай тыдняў пазней), а да таго часу забаронена нават пераказваць яе сюжэт - не кажучы пра тое, каб паведаміць, колькі ж адсоткаў тэксту засталіся ад самога Ларсана, а колькі - на сумленні Лагеркранца.

Адзінае, што вядома надзейна, — гэта што Мікаэль Блумквіст і Лісбет Саландэр зноў разам і расследуюць справу аб забойстве вучонага, спецыяліста ў сферы штучнага інтэлекту.

0
Раман / Адказаць
15.08.2015 / 18:25
Лісбет Санандэр - прыгажуня)
0
Марэк / Адказаць
15.08.2015 / 19:40
Haрэшце!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру