Адзін з пачынальнікаў беларускага року, лідар гурту «Крама» Ігар Варашкевіч 15 жніўня адзначае сваё 55-годдзе.

Музыка кажа, што не надта давярае юбілеям, якія часта не вельмі добра заканчваецца, таму будзе сёння святкаваць разам з сябрамі ля дома пад яблынямі.

А 30 жніўня – з прыхільнікамі – на вялікім канцэрце гурта «Крама» у клубе Re:Public.

Музыка нарадзіўся ў Баранавічах, вучыўся на мастака ў тэатральна-мастацкім інстытуце. У 80-я быў вакалістам і лідарам гурта «Бонда». У 1989 годзе «Бонда» распалася, і Варашкевіч сышоў у «Рокіс», які ў 1991 годзе змяніў назву на «Краму». У 1994 годзе «Крама» атрымала першую рок-карону на «Рок-каранацыі» як гурт года.

Летась гурт адзначыў сваё 25-годдзе вялікім канцэртам і выхадам новага альбома «Белая вада». Усяго ў дыскаграфіі гурта восем кружэлак.

Еўрарадыё (і «Наша Ніва») далучаюцца да віншаванняў калег і сяброў і жадае аднаму з генералаў айчыннага року добрага здароўя, свабоды і шмат крутых песень. Сто гадоў, Ігар Варашкевіч!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?