Па дадзеных паліцыі ў выніку серыі выбухаў у Багдадзе загінулі не менш за 20 чалавек. Раней паступала інфармацыя пра 11 загінулых у выніку выбуху аўтамабіля ў шыіцкім раёне Хабіба.

У гэтым раёне ў пачатку гэтага тыдня ўжо загінулі больш за 70 чалавек, таксама ў выніку выбуху грузавіка.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за гэтыя выбухі.

Шыіцкія раёны іракскай сталіцы часта атакуюць баевікі Ісламскай дзяржавы, якія лічаць шыітаў ерэтыкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?