Як паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, 14 жніўня ў 11.05 паступіла інфармацыя пра тое, што ў вёсцы Сасноўка Смаргонскага раёна на тэрыторыі механізаваных майстэрняў філіяла «Жодзішкі» УВП «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў» пры правядзенні зварачных работ па рамонце дыска пярэдняга кола камбайна John Deere 9640i WTS 2005 года выпуску адбыўся разрыў колавай шыны.

У выніку разрыву атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці 4 работнікі, яны шпіталізаваныя. У камбайне пашкоджаны прывадныя шківы, шкло кабіны і ахоўны шклопластыкавы кажух над колам. Прычына разрыву усталёўваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?