AP Photo/Achmad Ibrahim, Pool

AP Photo/Achmad Ibrahim, Pool

Авіяцыйныя ўлады Інданэзіі заяўляюць, што ў адным з аддаленых раёнаў правінцыі Папуа знайшлі абломкі самалёта, зніклага сёння з экранаў радараў. Іх выявілі жыхары адной з вёсак. Яны бачылі момант крушэння самалёта.

Разам з тым, як сказаў журналістам міністр транспарту Інданэзіі, пакуль не вядома, ці застаўся хто жывы.

Паводле папярэдніх дадзеных, самалёт урэзаўся ў горы прыкладна ў 25 км ад горада Аксібіл. Гэты раён з'яўляецца цяжкадаступным, таму выратавальнікам з надыходам цемры і з улікам неспрыяльных умоў надвор'я давялося раней прыпыніць пошукава-выратавальную аперацыю.

Для таго, каб дабрацца непасрэдна да месца крушэння, пошукавым атрадам спатрэбіцца па меншай меры 3—4 гадзіны.

Самалёт ажыццяўляў унутраны рэйс. Сувязь з авіялайнерам была страчана ў раёне інданэзійскай правінцыі Папуа на мяжы з Папуа— Новай Гвінеяй.

На яго борце знаходзіліся 49 пасажыраў, у тым ліку пяцёра дзяцей, і пяць членаў экіпажа.

Паводле дадзеных Aviation Safety Network, авіякампанія Trigana Air за час свайго існавання з 1991 года страціла 10 самалётаў, усяго зарэгістравана 14 авіяздарэнняў. Яна знаходзіцца ў «чорным спісе» авіякампаній, якім забаронена лятаць у Еўрасаюз з меркаванняў бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?