Беларус Генадзь Караткевіч заняў першае месца ў конкурсе праграмавання Google, пра гэта гаворыцца на сайце спаборніцтваў.

У фінале Генадзь Караткевіч змог рашыць 5 з 6 задач, патраціўшы на гэта 3 гадзіны 59 хвілін. Пераможца атрымаў $15 тыс. і магчымасць узяць удзел у фінале Google Code Jam і ў наступным годзе.

Усяго ў фінале прынялі ўдзел 26 праграмістаў, сярод якіх быў яшчэ адзін беларус.

Перамога Генадзя Караткевіча стала другой — праграміст ўжо перамагаў у гэтых спаборніцтвах летась. Акрамя таго, у 2013 годзе першае месца на Google Code Jam займаў Іван Мяцельскі.

Google Code Jam — міжнароднае спаборніцтва па праграмаванні, якое праводзіцца Google з 2003 года. Спаборніцтва складаецца з набору алгарытмічных задач, якія павінны быць рэшаныя за фіксаваны час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?