18 жніўня ў Мінску каля ЦУМа адбудзецца пікет салідарнасці з журналістамі-фрылансерамі і за свабоду слова. Акцыя пройдзе пад лозунгам «Без свабоды слова няма сумленных выбараў». Пікет будзе арганізаваны ў рамках перадвыбарчай кампаніі прэтэндэнта на прэзідэнцкае крэсла Анатоля Лябедзькі.

У каментары Радыё «Свабода» прэс-сакртарка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна патлумачыла: «Журналісты вельмі часта церпяць на сабе ціск уладаў. Асабліва гэта датычыць фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ і праз гэта вымушаныя плаціць дзяржаве вялізныя штрафы. Мы лічым, што на такім тле не можа быць ніякіх сумленных выбараў, таму і збіраемся правесці пікет пад такой назвай».

Пачатак пікета каля ЦУМа прымеркаваны на 13-ю гадзіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?