Побач з возерам Літоўка і аднайменнай вёскай у Навагрудскім раёне знаходзіцца, магчыма, найпрыгажэйшы ў Беларусі аўтобусны прыпынак. Прадпрымальнік Сяргей Коваль, які будуе па суседстве дом, аформіў яго па матывах знакамітай паэмы Адама Міцкевіча «Гражына».

Літоўка знаходзіцца ўсяго за 2,5 км ад раённага цэнтра і гараджане масава прыязджаюць сюды ў выходныя. Спыняюцца паглядзець на прыпынак і турыстычныя аўтобусы.

Прыпынак зроблены з каменя і дрэва, накрыты чаротам. На сцяне — завяршальны фрагмент паэмы Міцкевіча. Згодна з тэкстам, менавіта тут прайшла апісаная паэтам легендарная бітва паміж войскамі Навагрудскага князя Літавора і Тэўтонскім ордэнам, у якой пад выглядам князя ўдзельнічала яго жонка Гражына. Сама сцэна бітвы тут таксама намаляваная. З іншага боку — стылізаваная карта Беларусі.

На ініцыятыву прадпрымальніка звярнулі ўвагу і мясцовыя ўлады. У чэрвені менавіта тут, на берагах Літоўкі, праходзіў раённы Дзень моладзі, а прыпынак стаў імправізаванай сцэнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?