Сёньня, 3 сакавіка, у Нэпале разьбіўся верталёт ААН.

У ім знаходзіліся 11 чалавек — тры члены экіпажу і восем пасажыраў -- супрацоўнікі місіі ААН.

Трое членаў экіпажу -- гэта грамадзяне Расеі і беларускі пілот Дзьмітры Малышаў.

Абломкі верталёту былі знойдзеныя каля вёскі Бетан на поўдзень ад сталіцы краіны Катманду.