03.03.2008 / 18:00

КДБ адмаўляецца камэнтаваць праект закону аб выезьдзе за мяжу 5

Паводле газэты «Ежедневник» да сярэдзіны году будзе распрацаваны і прадстаўлены ў парлямэнт праект Закону «Аб парадку выезду і ўезду ў краіну грамадзянаў Рэспублікі Беларусь».

Паводле інфармацыі электроннай газэты «Ежедневник» да сярэдзіны году будзе распрацаваны і прадстаўлены ў парлямэнт праект Закону «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзянаў Рэспублікі Беларусь».

Неабходнасьць распрацоўкі законапраекту нібыта выкліканая тым, што апошнім часам розныя заканадаўчыя акты, датычныя выезду і ўезду ў Беларусь, зазналі пэўныя зьмены. У прыватнасьці, быў скасаваны дазвольны штамп на выезд, а таксама ўведзеныя абмежаваньні на выезд для тых асобаў, у дачыненьні якіх вядзецца крымінальны перасьлед або яны маюць фінансавыя запазычанасьці паводле рашэньняў судоў, якія ўступілі ў законную сілу.

Тым часам, гэтыя новаўвядзеньні ўступаюць у супярэчнасьці зь іншымі актамі і выклікаюць мноства пытаньняў як у саміх грамадзянаў, так і ў супрацоўнікаў МУС, КДБ і Дзяржпамежкаміту. Таму ў распрацоўцы новага закону возьмуць удзел наступныя ведамствы: КДБ, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўны памежны камітэт, Міністэрства замежных спраў.

У прэс‑службе Камітэту дзяржбясьпекі адмовіліся ад камэнтароў пра праект закону аб выезьдзе за мяжу.

0
Чытач журналістам / Адказаць
03.03.2008 / 18:55
А ў прэс-службах МУС, ДПК, МЗС што паведамілі?
0
Адлеглы / Адказаць
03.03.2008 / 23:04
Лічыце мяне трошкі пэсымістам - але я ўпэўнены, што наўрацьці гэты закон накіраваны на стварэньне палёгкі ў замежных паездках грамадзян. Кажуць, што ён прадугледжвае ў прыватнасьці ўвядзеньне асобнага замежнага пашпарта, як было пры Саюзе - на які трэба зьбіраць розныя дазволы, з нарка і псых дыспансара, ваенкамата, з працы ці ВНУ і г.д., плаціць грошы за колькасьць гадоў тэрміна дзеяньня і які ў любы момант змогуць адабраць ці ануляваць розныя службовыя асобы па розных прычынах.
0
UsAnon / Адказаць
04.03.2008 / 00:26
Хіба што так і будзе, як піша Адлеглы.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру