2 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага дня пісьменьніка, у кавярні «Акварыюм» адбылося ўручэньне прэмій «Залатая літара 2007» Севярыну Квяткоўскаму і Сяргею Харэўскаму.

Заснавальнік прэміі «Залатая літара» мастак і літаратар Адам Глёбус, вызначыў пераможцаў шляхам галасаваньня ў сваім LJ. З 17 прэтэндэнтаў былі адабраныя Сяргей Харэўскі з кнігай «Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі» і Севярын Квяткоўскі з кнігай «Фрашкі да пляшкі».

Паколькі прэтэндэнты —— набралі амаль аднолькавую колькасць галасоў, вырашана было, што прэмію ў поўным памеры атрымалі абодва. Апроч традыцыйный грашовай прэміі гэтым разам ляўрэата «Залатое літары» атрымалі па фотаальбому «Bielarusкі» Алены Адамчык й дыхтоўныя нататнікі.

Само мерапрыемства прайшло сьціпла, хоць і ў шмат большым фармаце, чым летась. Сабралося нямала прыхільнікаў творчасьці намінантаў, журналістаў ды цікаўных. Пажартавалі, пафатаграфаваліся, папілі кавы. Пасьля прыйшла суворая адміністратарка й кантралёрска‑вахцёрскім тонам спрабавала «разабрацца»… Аднак, настрою гэта нікому не сапсавала. Наадварот, прыўнесла пікантную ноту ў агульны свойскі тон.

Ул. інф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0