Яны патрабуюць павышэньня на 50% заробкаў і паляпшэньня ўмоваў працы. Урокі не ідуць у 150 школах краіны, пераважна на Жмудзі. У студзені ўлады павялічылі заробкі настаўнікам на 15 %, у верасьні яны абяцаюць чарговыя 20 % дабаўкі. Настаўнікаў такі сцэнар не задавальняе, яны жадаюць аднаразовага павелічэньня заробку.

Цяпер літоўскі вучыцель зарабляе 500 даляраў, але сярэдні заробак па краіне складае 600 даляраў. Улады абяцаюць настаўнікам, што іх заробкі зраўнаюцца зь сярэднімі пад 2011 год. Праз малыя заробкі ўсё больш настаўнікаў зракаецца працы ў школах. На думку прафсаюзу працаўнікоў асьветы, пры захаваньні такой тэндэнцыі за 5 гадоў у школах пачне бракаваць настаўнікаў.

МБ; Паводле Польскага радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0