Квіткі з Мінска ў Бангкок можна будзе абмяняць або здаць без штрафных санкцый. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела рэкламы і камунікацый авіякампаніі «Белавія» Вольга Герасенка.

Яна звярнула ўвагу, што кожны выпадак будзе разглядацца індывідуальна. «Прамога рэйса з Мінска ў Бангкок няма, гаворка ідзе аб адзіным квітку з Мінска ў Бангкок з транзітам праз аэрапорты авіякампаній — партнёраў «Белавія», — патлумачыла яна.

Паводле яе слоў, пакуль ніхто з пасажыраў, якія планавалі адправіцца з Мінска ў Бангкок, ад квіткоў не адмаўляўся.

Учора ў сталіцы Тайланда ў шматлюдным месцы ў цэнтры горада выбухнула самаробная бомба, загінулі 27 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?