18.08.2015 / 19:20

У вёсцы Ражанка Шчучынскага раёна пабудавалі сонечную электрастанцыю ФОТА 8

У вёсцы Ражанка Шчучынскага раёна ТАА «Аграхімсвятло» завяршыла апошні этап будаўніцтва сонечнай электрастанцыі магутнасцю 1,26 МВт, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця.

Сонечныя панэлі магутнасцю 230—250 Вт размешчаныя на плошчы 2,4 га. У дзень станцыя выпрацоўвае каля 8500 кВт•г энергіі.

Як паведамілі ў камітэце эканомікі райвыканкама, у праект інвеставана каля Br18,5 млрд. Сонечная электрастанцыя ў Ражанцы стала першай у Гродзенскай вобласці.

Да 2018 года гэты ж інвестар плануе рэалізаваць яшчэ адзін праект у сферы альтэрнатыўнай энергетыкі ў Шчучынскім раёне. Для гэтага было зарэгістравана ТАА «ЛогАл-Энерга», у студзені заключаны адпаведны дагавор. Участак для будаўніцтва гэтай сонечнай электрастанцыі сфарміраваны ў раёне былога вайсковага аэрадрома. Тут плануецца ўсталяваць імпартныя сонечныя панэлі-модулі, здольныя выпрацоўваць да 2,5 МВт энергіі. Кошт рэалізацыі гэтага праекта ацэньваецца ў Br35 млрд, ужо ўкладзена каля Br400 млн.

Трэці аб'ект сонечнай энергетыкі ў рэгіёне з'явіцца ў вёсцы Рагачы Гродзенскага раёна. ТАА «Інжынірынгавая кампанія» ІнвестЭнергаБуд» да 2016 года плануе ўзвесці электрастанцыю на сонечных батарэях магутнасцю 1 МВт.

0
Молодость моя, Белоруссия / Адказаць
18.08.2015 / 20:15
Кто бы что ни говорил, а подвижки в нашем обществе налицо. То же внедрение раздельного сбора мусора приведет к существенным метаморфозам на уровне сознания. Да, наш путь тернист, но мы уверенно строим своё белорусское государство. Мира и добра в ваши дома.
0
Свабода / Адказаць
18.08.2015 / 20:35
А чаму гэтага не можа зрабіць адна фірма? І як на Нёмане гэс калі яна акупіццв?
0
чужой / Адказаць
18.08.2015 / 21:22
добрая справа. напрыклад у германii ужо 25% энергii выпрацоуваюць альтэрнатыуныя крынiцы. есць над чым працаваць у беларусi
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру