Ад нашых вытворцаў патрабуецца якасьць, сэрвіс, цана, інавацыйнасьць і гнуткасьць.

Пра намер супрацоўніцтва зь беларускімі вытворцамі паведаміў адказны за пошук новых пастаўнікоў канцэрну ў Цэнтральнай Азіі і Ўсходняй Эўропе Вадзім Гассман. Ён адзначыў, што ў Беларусі могуць быць разьмешчаныя замовы на выпуск запчастак для зборкі аўто «Фольксваген» у Нямеччыне. Асноўныя патрабаваньні да айчынных вытворцаў — якасьць, сэрвіс, цана, інавацыйнасьць і гнуткасьць.

Канцэрн «Фольксваген» — буйнейшы вытворца аўто ў Эўропе і чацьверты па велічыні ў сьвеце. Штогод аўтагігант выпускае 6,2 млн. аўто 129 мадэляў такіх марак як «Бэнтлі», «Бугаці», «Аудзі», «Фіят», «Ламбарджыні», «Шкода», «Фольксваген» ды інш. У канцэрне працуе 329 тыс. супрацоўнікаў.

Варта адзначыць, што на сёньня ў Беларусі на базе ЗАТ «Юнісан» зьдзяйсьняецца сумесны з іранскай кампаніяй Iran Khodro праект па зборцы легкавых аўтамабіляў «Саманд». Іранскі бок таксама падтрымлівае ідэю паралельнага разьвіцьця вытворчасьці запасных частак да іранскіх аўтамабіляў, што вырабляюцца ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?