Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) у складзе Міністэрства аховы здароўя ЗША (FDA) ухваліла прэпарат, які павышае жаночае лібіда, які ўжо ахрысцілі жаночай «віяграй».

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, таблеткі прызначаныя для жанчын, яшчэ не дасягнулі менапаўзы, каб вярнуць ім сэксуальную цягу метадам павышэння ўзроўню некаторых хімічных рэчываў у мозгу.

Зрэшты, прэпарат ужо раскрытыкавалі, бо ён мае шэраг пабочных эфектаў. У прыватнасці, гэта млоснасць і галавакружэнне.

У той жа час сярэднім вынікам, пра які паведамлялі жанчыны, якія прымалі прэпарат у ходзе выпрабаванняў, было павелічэнне колькасці аргазмаў усяго на адзін у месяц. Даследчыкі лічаць такія вынікі «сціплымі».

Кампанія-вытворца прэпарату мае толькі 25 супрацоўнікаў. Вялікія фармакалагічныя карпарацыі пакуль адмаўляюцца ад планаў уводзіць прэпарат для лячэння слабой сэксуальнай цягі ў жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?