У Мінску пачалася падрыхтоўка да Чэмпіянту Еўропы Fiba 3x3 U18, які пройдзе у Palova Arena (побач з Палацам спорту ля Свіслачы).

У чэмпіянаце бяруць удзел 18 каманд краін Еўропы. Сярод іх: Італія, Латвія, Польша, Францыя, Літва, Расія і г.д. Удзельнічаць будуць як мужчынскія, так і жаночыя зборныя.

Акрамя непасрэдных удзельнікаў, каля сотні аматарскіх беларускіх каманд будуць спаборнічаць на спецыяльных баскетбольных пляцоўках, якія размясцілі замест паркоўкі.

Гульні пройдуць з 21 па 23 жніўня ў Palova Arena, дзе звычайна залівалі каток або ладзілі картынг.

Як зазначыў Максім Рыжанкоў (першы віцэ-прэзідэнт НАК і Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола), «сёння, нам выпаў вялікі гонар прымаць у Мінску першы моладзевы чэмпіянат Еўропы FIBA 3х3. Упэўнены, ён стане яшчэ адным істотным стымулам да далейшага развіцця баскетбола ў нашай краіне і адкрые Беларусь у якасці пляцоўкі для буйных міжнародных спаборніцтваў».

Падчас мантажу пляцоўкі, з іншага боку ўжо трэніравалася беларуская моладзевая жаночая зборная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?