ААТ «Белаграпрамбанк» пачаў выпуск картак MasterCard Standard з тэхналогіяй арамабрэндынгу.

«Пяшчотны пах кветак падкрэсліць эксклюзіўнасць і незвычайнасць Вашай карткі. У той жа час картка мае ўсе перавагі бескантактавай чыпавай карткі MasterCard Standard», — гаворыцца ў паведамленні банка.

«Сутнасць тэхналогіі заключаецца ў нанясенні на паверхню карткі спецыяльнага лаку, які пры трэнні дае прыемны кветкавы водар. У залежнасці ад умоў захоўвання і выкарыстання карткі водар можа заставацца каля года», — паведамілі ў банку.

У Беларусі 23 банкі эмітуюць банкаўскія карткі ўнутраных і міжнародных плацежных сістэм. У звароце знаходзіцца каля 12,3 млн. картак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0