19.08.2015 / 21:46

Памочніцу расійскага дэпутата выкрылі з фэйкавым відэа пра «абстрэл Данбаса» 4

Расійская прэса і грамадскасць абмяркоўваюць скандал з удзелам памочніцы дэпутата Дзяржаўнай думы Яўгена Фёдарава, актывісткі Нацыянальна-вызвольнага руху Марыі Катасонавай у відэароліку, які імітуе абстрэл пазіцый сепаратыстаў на Данбасе ўкраінскай арміяй.

Як выказалі здагадку многія СМІ, у Сеціва выпадкова трапіў чарнавік агітацыйных матэрыялаў. Сама Катасонава выклала ў сваім Twitter гэты ролік з подпісам «з няўдалага» і іншае відэа з тлумачэннем, у якім гаворыцца, што яна адзін дзень правяла «на баявых пазіцыях апалчэння».

На відэа, якое СМІ палічылі «фэйкавым», чуваць гукі, якія нагадваюць грукат ад стрэлаў артылерыі. На роліку, што патрапіў у Сеціва, асвятляецца толькі твар Катасоновой, вакол яе — поўная цемра. На фоне страляніны, якая гучыць цягам роліка, актывістка распавядае, што нібыта знаходзіцца ў Данецку, у 400 метрах ад лініі судакранання сепаратыстаў і ўкраінскай арміі, разам з «Першым мотастралковым батальёнам брыгады «Усход», паведамляе Радыё «Свабода».

«Украіна чатыры гадзіны запар абстрэльвае пазіцыі ЛНР», — з сур'ёзным тварам распавядае пракрамлёўская актывістка. Аднак напрыканцы запісу Катасонава і людзі, што здымаюць яе, пачынаюць смяяцца, а святло камеры асвятляе сцены пакоя, у якой запісваўся ролік.

Як нагадвае радыё «Свабода», Марыя Катасонова — член радыкальнага «Нацыянальна-вызвольнага руху».

Сярод акцый гэтай арганізацыі — напад на ўдзельнікаў антываеннага пікету ў Маскве, на актывістаў, якія сочаць за мемарыялам памяці Барыса Нямцова на Маскварэцкім мосце, а таксама спробы сарваць сустрэчы Аляксея Навальнага са сваімі прыхільнікамі ў Новасібірску.

У канцы ліпеня Катасонава у ліку актывістаў «Нацыянальна-вызвольнага руху» спрабавала перадаць для спявачкі Земфіры сцяг «Наваросіі» падчас канцэрту ў Маскве. Як распавяла Катасонава, акцыя павінна была стаць адказам на перадачу спявачцы ўкраінскага сцяга на фестывалі Tbilisi Open Air 4 ліпеня.

Новы скандал з «фэйкавым» відэа з удзелам Марыі Катасонавай пракаментаваў дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Гудкоў.

На сваёй старонцы ў Facebook ён адзначыў, што «цяперашнім прапагандыстам вельмі хочацца быць падобнымі на савецкіх ваенкараў». «Толькі труба ніжэйшая, дым радзейшы, ды і вайна не тая, як ні стараюцца», — канстатаваў парламентарый, патлумачыўшы, што мае на ўвазе «фэйкі, відэа з «кухні» якія часам трапляюцб ў Сеціва — як у сп-ні Катасонавай», якая «змагаецца» у шэрагах «Нацыянальна-вызвольнага руху».

Гудкоў сярод іншага нагадаў пра апублікаванае на пачатку жніўня відэа «Хутка жніво», на якім Катасонава, ўзброеная касой і апранутая ў чорнае, выкрыквае «Гойда!». Як вядома з гісторыі, менавіта гэтае слова крычалі апрычнікі, калі Іван Грозны асабіста браў удзел у пакараннях смерцю. У сваім Twitter Марыя Катасонава напісала з гэтай нагоды: «Неаапрычніна неабходная і непазбежная. Гэта радыкальны адпор працэсу знішчэння Расіі «знутры».

«І вось гэтая Фёдараўская муза», аказваецца, здымае падробныя відэа «з Данбаса». Ай-ай», — іранізуе Гудкоў. «Так і ўсе гэтыя «ідэйныя змагары» на дзяржзабеспячэнні: нават падробку зняць не ўмеюць», — рэзюмаваў дэпутат.

Характэрна, што скандальнае відэа з'явілася на старонцы Катасонавой ў Twitter з подпісам: «Ноч на прамзоне. Спартак. Пад гукі перамір'я. З няўдалага))»

Між тым у сераду ў мікраблогу Катасонава выклала спасылку на іншае відэа на YouTube, у подпісу да якога гаворыцца, што яна «адзін дзень правяла на баявых пазіцыях апалчэння на прамзоне (Спартак) і на свае вочы ўбачыла, што мінскія дамоўленасці так і засталіся толькі на паперы, а перамір'е працягвае быць напружаным».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ас`я / Адказаць
19.08.2015 / 23:46
1-я и 2-я древнейшие соединились в лице сей ///
0
алекс / Адказаць
20.08.2015 / 00:39
Кстати к Дмитрию Гудкову советую присмотреться. Этот парень играет вдолгую. Очень перспективен. Честнее навального и чище его.
0
алекс / Адказаць
20.08.2015 / 07:53
Ас`я, проститутки в сравнении с ней это честные благородные женщины.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру