19.08.2015 / 23:12

«Суд акупантаў не можа быць справядлівым паводле вызначэння» — апошняе слова ў судзе рэжысёра Сянцова ВІДЭА 5

Рэжысёра абвінавачваюць у падрыхтоўцы акцый супраціву акупацыі Крыма.

Фота: Громадське ТБ

Растоўскі суд абвесціць прысуд па справе ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова 25 жніўня. 

Пракуратура прасіла прысудзіць яго да 23 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Для другога абвінавачанага па гэтай справе, Аляксандра Кольчанкі, пракуратура папрасіла 12 гадоў калоніі.

Самі падсудныя віну прызнаць адмовіліся. Сянцоў у ходзе працэсу заявіў, што не лічыць суд легітымным, а таксама абвінаваціў супрацоўнікаў расійскіх спецслужбаў у выбіванні з яго прызнальных паказанняў. Сваю крымінальную справу рэжысёр назваў палітычнай і сфальсіфікаванай.

Паводле версіі следства, з красавіка па май 2014 года Сянцоў і яго прыхільнікі падпалілі ў Сімферопалі офісы грамадскай арганізацыі «Руская абшчына Крыму» і мясцовага аддзялення партыі «Адзіная Расія». Акрамя таго, сцвярджае следства, яны планавалі падарваць ў Крыме помнік Леніну.

Яшчэ двое фігурантаў справы — Генадзь Афанасьеў і Аляксей Чырный — ужо асуджаныя на сем гадоў кожны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
counter-strike / Адказаць
19.08.2015 / 23:22
всё больше начинаю верить русским
0
Багданкебіч / Адказаць
19.08.2015 / 23:32
Зразумела, што акупанты справядліва судзіць не могуць. Прыйшлі са зброяй, заткнулі рот нязгодным і яшчэ судзяць? Спадзяюся, нядоўга ім засталося.
0
Сергей / Адказаць
20.08.2015 / 06:32
На нем майка symbal.by?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру