Чынавенства Літоўскай Рэспублікі высьвятляе, як прымусіць пешаходаў дбаць пра ўласную бяспеку. Сакратар Міністэрства зносінаў Літоўскай Рэспублікі Рымвідас Градаўскас заявіў, што ў Літве спрабуюць зразумець, якім чынам беларусы вырашылі праблему бясьпекі на дарозе.

Паводле Градаўскаса, хутчэй за ўсё, давядзецца прасіць паліцыю спаганяць больш высокія штрафы зь людзей за адсутнасьць святлоадбівальнікаў у цёмны час сутак. Пры гэтым, падкрэсьліў ён, ужо цяпер за гэтае правапарушэньне можна атрымаць штраф у 100 літаў (прыкладна 29 эўраў).

У студзені 2008 году ў Літве было зафіксавана 231 сутыкненьне аўтамабіляў зь пешаходамі, 149 аварый адбылося ў цёмны час сутак. У выніку загінула 25 пешаходаў, зь іх 23 — у цёмны час сутак.

Паводле: Сяржук Гаўрыленка, Беларускае Радыё РАЦЫЯ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0