Такое меркаванне выказала сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова.
«Дамашнія заданні, наша меркаванне, павінны заставацца, але аб'ём іх павінен быць, безумоўна, разумным. Асноўнае - гэта ўрок, навучальныя заняткі», - сказала Ірына Каржова.
Нагадаем, што ўчора загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава прапанавала адмовіцца ад дамашніх заданняў для школьнікаў.
«Хацелася б у будучыні прыйсці да таго, каб не задавалі дамашняга задання. Адмова ад дамашняга задання, мне здаецца, павінна быць першачарговай задачай. Асабліва ў старэйшых класах, калі дзеці займаюцца да 3—4 гадзінаў дня. У іх па нормах на хатняе заданне дзесьці 2,5 гадзіны, гэта шмат. Атрымліваецца, што ў дзіцяці недастаткова часу для таго, каб заняцца фізічнай культурай і іншымі справамі па інтарэсах».