Гаворка пойдзе пра двух iнвалiдаў другой групы з вёскi Стары Доўск Рагачоўскага раёна, якiм спатрэбiлася цэгла. Здабыць яе яны вырашылi з будынка старой кацельнi, i калi на пэўным этапе работы пачалi выбiваць гэты матэрыял са сцяны, на iх упалi дзве жалезабетонныя плiты.

Мужчыну i жанчыне яўна пашанцавала, бо плiты, збiўшы iх на зямлю, за нешта зачапiлiся i, навiсшы над iмi, прыцiснулi так, што абое апынулiся ў палоне. Вызвалiлi iх адтуль, як паведамiў нам прэс‑сакратар Гомельскага ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, эмчээсаўцы. Мужчына з чэрапна‑мазгавой траўмай апынуўся ў бальнiцы, а жанчына перанесла стрэс.

Паводле: Уладзiмiр Пернікаў, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0