Паўночнакарэйскія ваенныя ў чацвер паспрабавалі знішчыць ракетай гучнамоўнік, праз які Паўднёвая Карэя са сваёй тэрыторыі транслюе суседзям крытычную інфармацыю ў адрас іх рэжыму.

У адказ паўднёвакарэйскія вайскоўцы адкрылі ў напрамку КНДР агонь з 155-міліметровых гармат.

Пасля ўзаемных артабстрэлаў улады Паўднёвай Карэі абвясцілі эвакуацыю жыхароў раёнаў каля заходняй мяжы.

Рашэнне ўсталяваць на дэмаркацыйнай лініі гучнамоўнік было прынята Сеулам пасля таго, як двое паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў падарваліся на супрацьпяхотных мінах, нібыта закладзеных у нейтральнай зоне вайскоўцамі КНДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?