Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да 16-гадовага падлетка, які падазраецца ў забойстве, учыненым з абцяжарвальнымі абставінамі, паведамляе прэс-служба СК.

Увечары 19 жніўня ў адной з шматпавярховак Гродна адбыўся пажар, падчас тушэння якога ў кватэры было знойдзена цела пяцігадовага дзіцяці. 39-гадовую маці дзіцяці ўдалося выратаваць. Для аказання дапамогі яна была шпіталізавана ў адну з медыцынскіх устаноў.

Падчас агляду месца здарэння былі атрыманы доказы гвалтоўнай смерці дзіцяці і наўмыснага падпалу кватэры.

Па падазрэнні ў здзяйсненні названых злачынстваў быў затрыманы зводны брат загінулага.

Паводле папярэдняй інфармацыі, паміж ім і маці адбыўся канфлікт на глебе асабістых непрыязных адносін, у ходзе якога ён забіў малодшага брата, а таксама паспрабаваў пазбавіць жыцця маці. Палічыўшы, што яна памерла, ён падпаліў кватэру і збег.

У дачыненні да падазраванага Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (наўмыснае забойства заведама малалетняга) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, ч.1 арт.14, ч.2 арт.139 (замах на наўмыснае забойства двух асоб, у тым ліку заведама малалетняга) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і ч.2 арт.218 (наўмыснае знішчэнне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У рамках расследавання крымінальнай справы прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычная экспертыза ў дачыненні да затрыманага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0