Віталь Цыганкоў: Вы працавалі з Караткевіч некалькі гадоў у «Гавары праўду». Якое ваша ўражаньне — ці яна палітычна дастаткова самастойны чалавек, ці яна прадстаўляе на сёньня перш за ўсё не сябе як асобу, а тых людзей, якія раяць і падказваюць ёй, што гаварыць і рабіць?

Уладзімер Някляеў: Караткевіч сёньня прадстаўляе ідэалёгію кампаніі «Гавары праўду». Тую, якая склалася на сёньняшні момант. І якая мне асабіста без патрэбы. Гэта была адна з прычын, па якіх у нас узьнік унутраны канфлікт, які разьвіваўся і прывёў да таго, да чаго прывёў. 

І Тацяна ня горшая за іншых кандыдатаў, у яе ёсьць свае перавагі, яна вельмі натуральная. Але ёй не дае быць натуральнай сытуацыя. Гэта дзяўчына, якая адстаяла некалі са мной у пікетах, на марозе, якая стаяла з маёй жонкай разам на прыступках будынку КДБ, дзе сядзеў Статкевіч, і, зрываючы голас, крычала людзям «Стойце, дапамажыце!». І раптам сёньня яна глыбакадумна заяўляе, што вылучаць Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты непрагматычна з пункту гледжаньня палітыкі. Гэта абсалютна не яе, гэта настолькі для яе не натуральна, што яна ператвараецца ў плястмасавую ляльку, прычым камсамольскую плястмасавую ляльку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?