Трынаццацігадовы Руслан Асланаў з вёскі Тарасава Мінскага раёна выйграў нацыянальны адборачны тур дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2015». 

Пераможца вызначаўся ў выніку падсумавання балаў, набраных кожным удзельнікам падчас галасавання гледачоў, і ацэнак журы.

Руслан Асланаў атрымаў найвышэйшыя адзнакі як ад журы, так і ад тэлегледачоў — па 12 балаў. 

Акрамя Асланава ў фінале ўдзельнічалі яшчэ дзевяць канкурсантаў: дуэт Лізаветы Козак і Алены Тоўсцік (Кобрын, Брэсцкая вобласць), група «Нясумны ўзрост» (Мінск), Ангеліна Васілеўская (Мінск), Марыя Новік (Мінск), ансамбль «Заранак» (Мінск), Аляксандр Маханькоў (Мінск), Марыя Магільная (Магілёў), Лізавета Мураўёва (Мінск), Зінаіда Купрыяновіч (Мінск). 

Усяго ў творчых спаборніцтвах браў удзел 41 канкурсант, але толькі 10 з іх прайшлі адбор па выніках праслухоўвання. 

Руслан Асланаў будзе прадстаўляць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2015», які пройдзе 21 лістапада ў Сафіі. 

Асланаў з`яўляецца фіналістам украінскага праекта «Голас. Дзеці», заняў трэцяе месца ў конкурсе «Дзіцячая Новая хваля», удзельнічаў у шэрагу іншых музычных конкурсаў і праектаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?