У Беларусі ўпершыню кандыдатам на пасаду прэзідэнта можа стаць жанчына, заўважыла ў сваім чарговым відэазвароце старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«Вельмі рада пры гэтым перадусім за спадарыню Караткевіч у сілу таго, што гэта першы магчымы кандыдат у прэзідэнты — жанчына ў гісторыі сучаснай Беларусі. Зычу поспехаў гэтаму кандыдату. Менавіта яна з'яўляецца тым новым, асаблівым паваротным момантам у гісторыі выбараў прэзідэнта Беларусі — перадусім таму што яна жанчына», — заявіла Лідзія Ярмошына.

Яна таксама падзякавала Жанне Раманоўскай за ўдзел у выбарчай кампаніі. «Яна змагла сабраць толькі 780 подпісаў, але, тым не менш, правяла сваю кампанію сумленна і мужна, і гэта дарагога варта», — лічыць старшыня ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?