Цэнтвыбаркам апублікаваў дадзеныя па подпісах, сабраных у падтрымку таго ці іншага патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты.

Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька не здавалі дакументы ў тэрытарыяльныя камісіі, таму іх у табліцы няма.

Аналізаваць розніцу па рэгіёнах у подпісах Мікалая Улаховіча, Сяргея Гайдукевіча і Віктара Цярэшчанкі няма сэнсу. Эксперты з недаверам ставяцца да ўяўнай падтрымкі гэтых прэтэндэнтаў. Адзначым, што за Улаховіча на Гродзеншчыне не было аформлена ніводнага дакумента.

Цікавасць выклікаюць подпісы Аляксандра Лукашэнкі і Таццяны Караткевіч, бо ў тым ці іншым выглядзе іх пікеты прысутнічалі на вуліцах гарадоў і часам карысталіся попытам.

У Лукашэнкі найменшая падтрымка дэкларуецца ў Мінску — 203 тысячы чалавек.

Найбольшую колькасць прыхільнікаў цяперашняй улады налічылі на Гомельшчыне і Магілёўшчыне — па 285 тысяч чалавек.

А вось у Караткевіч пераважаюць сталічныя подпісы — амаль 55 тысяч чалавек (51% ад агульнай сумы подпісаў за Караткевіч).

На Брэстчыне сабрана 16 тысяч подпісаў, на Магілёўшчыне — 12 тысяч. Найменш подпісаў прыйшло з Гомельшчыны — менш за 5 тысяч.

Напрыканцы — несур'ёзны «рэйтынг» кандыдатаў па Мінску

1. Аляксандр Лукашэнка — 202 759 (45% ад усіх «мінскіх» подпісаў)

2. Віктар Цярэшчанка — 82 025 (18%)

3. Таццяна Караткевіч — 54 812 (12%)

4. Сяргей Гайдукевіч — 53 748 (12%)

5. Мікалай Улаховіч — 52 068 (12%)

6. Жанна Раманоўская — 458 (0,1%)

Агулам у пададзеных у ЦВК дакументах 445 870 мінчукоў-падпісантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?