Палітык і мовазнаўца Вінцук Вячорка гэтак пракамэнтаваў Радыё Свабода вызваленьне 22 жніўня шасьці палітвязьняў:

«Дзякуй Богу, што людзі нарэшце на (адноснай) свабодзе і што іхнаму жыцьцю і здароўю стала менш пагрозаў. Шчыра віншую ўсіх вызваленых. Ласка аўтакрата тут ні да чога: яны праявілі цьвёрдасьць у адстойваньні годнасьці й свабоды, узорную для цяперашняга і будучых пакаленьняў, і выйшлі з-за кратаў ня зломленымі.

На жаль, гэты крок амаль не спрычыніцца да зьмяншэньня роўню страху й сэрвільнасьці ў грамадзтве.

Што Лукашэнка выпусьціць міжнародна прызнаных палітычных вязьняў, стала зразумела ня толькі зь ягонага намёку падчас размовы зь незалежнымі журналістамі. Беспрэцэдэнтная чарада візытантаў у Менск з ЭЗ і нават з Злучаных Штатаў азначала, што вось-вось мае адбыцца нешта, чаго яны ў кулюарах дамагаліся. Гэтае «нешта» — minimum minimorum. Не мяняць нічога ў дзяржаве: не папускацца ані вальнейшым выбарам, ані свабодзе прэсы, ані, скажам, правам незалежных прафсаюзаў, але зрабіць перад «выбарамі» адзін-адзіны гуманны крок.

На жаль, гэты крок амаль не спрычыніцца да зьмяншэньня роўню страху й сэрвільнасьці ў грамадзтве. Замест вызваленых ужо пачынаюць «пакаваць» наступных палітычных вязьняў, як бывала і раней. Але для тых у эўрапейскіх сталіцах і Вашынгтоне, хто спадзяецца пераканаць Лукашэнку стаць незалежнікам і адначасова прынамсі імітаваць лібэралізацыю, гэтага дастаткова. Цынікі й «прагматыкі» пачнуць з рэжымам чарговы сэанс business as usual, а да наіўных расчараваньне прыйдзе пазьней. Бо ня стане савецкі аўтакрат ані незалежнікам, ані таленавітым імітатарам дэмакратызацыі. Бо свабодны беларускі народ яму страшнейшы за Пуціна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?