Афіцыйная група фанатаў маскоўскага ЦСКА, якія падтрымліваюць заўзятараў сербскага «Партызана», у справаздачы аб першым матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і белградскай дружынай прывяла фота, на якім відаць, як адзін з гульцоў барысаўчан паказвае сярэдні палец у бок фанацкай трыбуны «Партызана».
БАТЭ пакуль ніяк не пракаментаваў фота. Цяжка сказаць, ці гэта рэальны кадр, ці фаташоп.