Брытанскі міністр па справах Еўропы Дэвід Лідынгтан вітае вызваленне шасцярых палітвязняў у Беларусі.
Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў твітары.
«Гэта павінна было здарыцца раней, — напісаў Лідынгтан. — Вітаю вызваленне палітвязняў у Беларусі. Цяпер нам неабходныя свабодныя, сумленныя і мірныя прэзідэнцкія выбары».